Выйшаў «Беларускі праваслаўны каляндар» на 2016 год

08 декабря 2015

top.jpgЗ друку выйшаў «Беларускі праваслаўны каляндар» на 2016 год, падрыхтаваны выдавецтвам прыхода Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска.  Ён складаецца з традыцыйнай каляндарнай часткі, якая ўключае Месяцаслоў і Іменаслоў, і тэматычнага дадатка. У Месяцаслове прыводзяцца неабходныя звесткі пра штодзённыя богаслужэнні; святым, якія ўваходзяць у Сабор Беларускіх святых, у адпаведныя дні размешчаны трапары і кандакі на царкоўнаславянскай і беларускай мовах.

Дадатак «Календара» утрымлівае чатыры раздзелы. У першым працягваецца публікацыя прадмоў Францыска Скарыны да кніг Бібліі на сучаснай беларускай мове. На гэты раз увазе чытачоў прапануюцца прадмовы да гістарычных кніг Бібліі — кніг Іісуса Навіна, Судзяў Ізраілевых, кнігі Руфі, да чатырох кніг Царстваў, кніг Юдзіфі і Эсфіры.

Другі раздзел прысвечаны 900-годдзю памяці свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага (†1116). У артыкуле прыводзіцца кароткае жыццеапісанне святога, друкуюцца фотакопіі сучасных ікон свяціцеля з храмаў Беларусі. 

Раздзел «Рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя» прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння протапрасвітара Віталія Баравога (1916–2008), вядомага рэлігійнага дзеяча, царкоўнага дыпламата, багаслова і выкладчыка. 

Раздзел «Багагласнік» працягвае тэму бытавання на беларускіх землях традыцыйных рэлігійных песень, падкрэслівае важнасць захавання гэтай народнай духоўнай традыцыі ў сучасным прыходскім жыцці.

Петра-Паўлаўскі сабор / Church.by

архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
30 1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31 1 2 3