Прадстаўнік Слуцкай епархіі прыняў удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, Нясвiжскi край и Эдвард Вайнiловiч»

29 августа 2016 Фоторепортаж

top.jpg26 жніўня ў актавай зале кінатэатра «Салют» горада Нясвіжа адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Нясвiжскi край и Эдвард Вайнiловiч».

З благаславення епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія ў працы канферэнцыі прыняў удзел клірык Узнясенскага храма Нясвіжа іерэй Іаан Уханаў.

Перад пачаткам пленарнага паседжання айцец Іаан агучыў прывітальнае слова ўладыкі Антонія.

Канферэнцыя была прысвечана беларускаму і польскаму палітычнаму і грамадскаму дзеячу канца ХIХ — пачатку ХХ стагоддзяў, ініцыятару будоўлі касцёла святых Сымона і Алены (у народзе — Чырвонага касцёла) у Мінску Эдварду Вайніловічу.

На канферэнцыі прысутнічаў старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Іванавіч Крупко. Удзел у яе працы прынялі прадстаўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Рымска-Каталіцкага Касцёла, выкладчыкі беларускіх ВНУ, мастацтвазнаўцы і творчая інтэлігенцыя.

«Сэнс дадзенага мерапрыемства быў у тым, каб ушанаваць памяць Эдварда Вайніловіча і скласці яго гістарычны партрэт. Гэты чалавек заслугоўвае глыбокай павагі, таму што валодаў рэдкім для нашага часу дарам — ён не быў скнарлівым. Дзейнасць такіх людзей мы заўсёды павінны згадваць з удзячнасцю», — адзначыў у інтэрв’ю для сайта Слуцкай епархіі святар Іаан Уханаў.


архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31 1 2 3 4