Фэст-кірмаш “Мая вёска: даўніна і сучаснасць” адбыўся ў Шчыткавічах

20 ноября 2018 Фоторепортаж

top.jpg17 лістапада ў аграгарадку Шчыткавічы Старадарожскага раёна ў межах Года малой радзімы пры падтрымцы Старадарожскага райвыканкама і па ініцыятыве настаяцеля прыхода храма святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна святара Аляксандра Понтуса прайшоў фэст-кірмаш пад назвай “Мая вёска: даўніна і сучаснасць”.

Урачыстасць была прымеркавана да прастольнага свята — ушанавання памяці святых Касмы і Даміяна, у гонар якіх асвячоны храм у аграгарадку Шчыткавічы.

Мэтай правядзення свята стала аб'яднанне жыхароў вёсак прыхода вакол храма, стварэнне для святара магчымасці бліжэй з імі пазнаёміцца, а для прыхаджан — магчымасці згуртавання ў супольнай працы па рэалізацыі цікавых праектаў.

Свята пачалося ўранку з Бажэственнай літургіі, а пасля яе заканчэння працягнулася ў Шчыткавіцкім доме культуры, дзе гаспадыні пачаставалі ўсіх смачнай кашай, прыгатаванай у сапраўднай рускай печы. У фае гучалі скрыпка і флейта — прыемная класічная музыка ў выкананні настаўнікаў Старадарожскай школы мастацтваў. Кіраўніцтва дома культуры арганізавала выставу музейных экспанатаў — старажытных прылад для працы, пабытовых рэчаў, цацак. На канцэрце, які адбыўся напрыканцы свята, выступілі рэканструктары сярэднявечнай рыцарскай культуры з Мінска, а таксама старадарожскія спевакі і паэты.


архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
29 30 31 1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 1 2