Епіскап Антоній накіраваў прывітальнае слова ўдзельнікам навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, Клецкi край i Эдвард Вайнiлович»

21 сентября 2018

top.jpg21 верасня 2018 года ў Клецку адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Клецкi край i Эдвард Вайнiлович». З благаславення епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія ў канферэнцыі прыняў удзел памочнік благачыннага Клецкай царкоўнай акругі іерэй Алег Філіповіч, які агучыў прывітальны адрас правячага архіерэя Слуцка-Салігорскай епархіі.

«Асаблівы сімвалізм сённяшняй сустрэчы надае тое, што яна адбываецца ў Год малой радзімы. Сапраўды, асоба Эдварда Вайніловіча дае нам яскравы прыклад любові да роднага краю, — той любові, што адгукаецца ў стагоддзях і выклікае светлую памяць нашчадкаў», — падкрэсліваецца ў прывітальным слове архіпастыра.

«Чалавек яснага розуму і моцнага духу, Вайніловіч здолеў узняцца над сацыяльнымі, этнічнымі і канфесійнымі бар’ерамі. У час войн і рэвалюцый ён меў мужнасць спрыяць не таму, што падзяляе людзей, а таму, што іх аб’ядноўвае, робіць бліжнімі адзін аднаму. Вось чаму спадчына Вайніловіча набывае адмысловую актуальнасць для ўсіх, хто даражыць мірам і згодай на прасторах Беларусі», — адзначае ўладыка Антоній.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Міжнародны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава БДУ, Клецкі райвыканкам, Рымска-Каталіцкая Царква ў Беларусі. Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі: намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Буйвіла, дырэктар  Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, кандыдат гістарычных навук Андрэй Унучак, пробашч касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк. 

Падчас пленарнага пасяджэння навучэнцы школ — пераможцы конкурсу прац па гісторыі Клеччыны і біяграфіі Эдварда Вайніловіча — прэзентавалі свае працы, выслухалі станоўчыя водгукі прафесійных гісторыкаў і атрымалі ў якасці ўзнагарод планшэты.

Пасля паўзы канферэнцыя працягнулася ў фармаце секцый.

***

Эдвард Вайніловіч (1847 — 1928) — грамадскі дзеяч і мецэнат. Прадстаўнік старажытнага беларускага шляхецкага роду. Галоўным маёнткам Вайніловічаў былі Савічы на Капыльшчыне. Гэтыя землі продкі Эдварда набылі ў карыстанне ад Сафіі Радзівіл, у дзявоцтве Алелькавіч, — святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.

Фундатар храмаў, сярод якіх — касцёл святых Сымона і Алены ў Мінску і праваслаўная Георгіеўская царква ў вёсцы Макраны. Тры разы выбіраўся ў Дзяржаўную Думу, спачуваў беларускаму нацыянальнаму руху. Памёр у польскім горадзе Быдгашч. У 2006 годзе яго парэшткі былі перавезены ў Мінск.

архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
27 28 29 30 31 1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30